Pracownia Glottodydaktyki Białorutenistycznej poleca Pracownia Glottodydaktyki Białorutenistycznej poleca

Pracownia Glottodydaktyki Białorutenistycznej zaprasza we wtorek 28.11 do s. 204 na g. 10.15 na spotkanie autorskie i prezentację nowego podręcznika do nauki języka białoruskiego dla Polaków (T. Jasińska-Socha przy współpracy T. Chylak-Schroeder i J. Głuszkowskiej-Babickiej, Język białoruski (poziom podstawowy i średnio zaawansowany), pod red. R. Kalety, Warszawa 2017.

Spis treści / Змест

Прапанаваны падручнік прызначаны для студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, якія вывучаюць беларускую мову як іншамоўную. Асноўная мэта падручніка – дапамагчы студэнтам набыць практычнае ўменне карыстацца сучаснай беларускай мовай, а таксама засвоіць граматычныя нормы беларускай мовы. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на развіцці навыкаў вуснага маўлення. Вучэбны матэрыял складаецца з 10 тэматычных блокаў (напр. cям'я, кватэра, навука, праца і г.д.). У кожным з іх знаходзяцца 3 раздзелы. У кожным раздзеле прыводзіцца асноўны тэкст публіцыстычнага ці мастацкага характару. Пасля тэксту даецца беларуска-польскі слоўнік. На аснове арыгінальнага тэксту прапануюцца рознага тыпу практыкаванні, неабходныя для разумення мовы з улікам граматычнага і лексічнага матэрыялу. Граматычны матэрыял і рэкамендацыі даюцца на польскай мове, каб лепш зразумець і выканаць практыкаванні. У кожным блоку змешчаны ў рамках (з указаннем "Запомні") характэрныя моўныя выразы і канструкцыі з мэтай іх запамінання. Для праверкі лексічнага і граматычнага матэрыялу ці самастoйнай працы даюцца анекдоты, гумарэскі і нататкі, а таксама заданні перакладнога тыпу (галоўным чынам з польскай мовы на беларускую). У якасці загалоўкаў тэматычных блокаў (і раздзелаў) паслужылi выразы ці фразы прыведзеныя з арыгінальных беларускіх тэкстаў, якія дасканала перадаюць моўныя асаблівасці беларускай мовы. Напр. IX блок: Маладым адкрыты ўсе шляхі.

1. Дзе і як мы вучымся?

2. Цішэй, ідзе сесія!

3. Я мару стаць...

 

Pracownia Glottodydaktyki Białorutenistycznej zaprasza we wtorek 7.11 w s. 204 o g. 10.15 na spotkanie z gościem z Białorusi nt. języka białoruskiego jako obcego (szczegóły na plakacie).